Главная | РОО "БелАЮ" | Клубы ЮНЕСКО | Инфоцентр | Фото альбомы | Контакты
 
 
 

Зарэгiстраваны Мiнiстэрствам юстыцыi
Рэспублiкi Беларусь
25 студзеня 1991 года
Пасведчанне аб рэгістрацыі № 40

Прыняты
на ўстаноўчай Канферэнцыi
21 снежня 1989 года

Перарэгістравана
Міністэрствам юстыцыі
Рэспублікі Беларусь
14 верасня 1999 года
Пасведчанне аб рэгістрацыі № 00623

Прыняты ў новай рэдакцыi Праўленнем
3 мая 1999 года

Змяненні i дапаўненні ў Статуце                           (Статут у новай рэдакцыі)                            зарэгiстраваны Мiнiстэрствам юстыцыi     Рэспублiкi Беларусь
17 чэрвеня 2003 года
Пасведчанне аб рэгістрацыі № 01197

Змяненні i дапаўненні ў Статут (Статут у новай рэдакцыі) прыняты Праўленнем 6 чэрвеня 2003 года

Змяненні i дапаўненні ў Статуце                         (Статут у новай рэдакцыі) зарэгiстраваны Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь
31 жнiуня 2006 года
Пасведчанне аб рэгістрацыі № 01521

Змяненні i дапаўненні ў Статут (Статут у новай рэдакцыі) прыняты Праўленнем 15 чэрвеня 2006 года

Змяненні i дапаўненні ў Статуце              
(Статут у новай рэдакцыі) зарэгiстраваны Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь
23.02.2007 года
Пасведчанне аб рэгістрацыі № 01521

Змяненні i дапаўненні ў Статут (Статут у новай рэдакцыі) прыняты Праўленнем 25 студзеня 2007 года

С Т А Т У Т
Рэспублiканскага грамадскага аб'яднання
“Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”

Мiнск
2007

Гэты Статут з’яуляецца новай рэдакцыяй Статута Рэспублiканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», зарэгістраванага Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь 17 чэрвеня 2003 года, пасведчанне № 01197.

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1.1. Рэспублiканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» (далей — РГА “БелАЮ”) з'яўляецца добраахвотным аб'яднаннем грамадзян, зацiкаўленых у развiццi i прапагандзе гуманiстычных прынцыпаў i iдэй ЮНЕСКА.
Характар дзейнасцi – навукова-асветнiцкая i культурная дзейнасць.
РГА “БелАЮ” з'яўляецца членам Сусветнай Федэрацыi Асацыяцый, цэнтраў i клубаў ЮНЕСКА (далей СФАКЮ).
1.2. Афiцыйная назва:
поўная на беларускай мове: Рэспублiканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» (скарочана РГА «БелАЮ»);
поўная на рускай мове: Республиканское общественное объединение «Белорусская Ассоциация клубов ЮНЕСКО» (скарочана РОО «БелАЮ»);
поўная на англiйскай мове: Republican Public Organization “Belarusian Association of UNESCO Clubs” (скарочана RPO «BelAU»);
поўная на французскай мове: Organisation Republicaine Publique “Association Belarusse des clubs UNESCO” (скарочана ORP “BelAU”).
1.3. РГА “БелАЮ” мае статус рэспублiканскага грамадскага аб'яднання i распаўсюджвае сваю дзейнасць на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь, у сваёй дзейнасцi кiруецца дзеючай Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь “Аб грамадскiх аб'яднаннях” (у рэд. ад 19.07.2005 г. № 36-З), iншымі актамі заканадаўства i гэтым Статутам.
1.4. РГА “БелАЮ” з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку, штампы, сiмволiку, зарэгістраваную ва ўстаноўленым парадку, мае права адкрываць свае рахункi ў банках, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязках.
1.5. РГА “БелАЮ” будуе свае адносiны з органамi дзяржаўнай улады i кiравання, Нацыянальнай камiсiяй Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА, iншымi арганiзацыямi на прынцыпах раўнапраўя i ўзаемадапамогi, яна можа заключаць з iмi пагадненнi i дагаворы.
1.6. РГА “БелАЮ” ўправе ажыццяўляць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прадпрымальніцкую дзейнасть, калi яна неабходна для статутных мэтаў, дзеля якiх  РГА “БелАЮ” дзейнічае згодна з палаженнямi дадзенага Статута.
1.7. Месца знаходжання кiруючага органа: 220034, г. Мiнск, пр. Машэрава, 25, пак. 231.

2. МЭТЫ, ЗАДАЧЫ, ПРАДМЕТ I МЕТАДЫ ДЗЕЙНАСЦI

2.1. Мэтамі дзейнасцi РГА “БелАЮ” з'яўляецца прапаганда гуманiстычных прынцыпаў i iдэалаў ЮНЕСКА, iдэй мiру i ўзаемаразумення памiж людзьмi.
2.2. Задачы РГА “БелАЮ”:
• спрыянне рэалiзацыi праграм па прапагандзе iдэй ЮНЕСКА на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у галiне адукацыi, навукi i культуры i прыцягненне дзяцей, моладзi i дарослых да гэтай дзейнасцi;
• наладжванне кантактаў з рухамi iншых дзяржаў, якiя прапагандуюць iдэi ЮНЕСКА;
• iнфармаванне членаў РГА “БелАЮ” i грамадства аб дзейнасцi ЮНЕСКА;
• прадстаўленне i абарона правоў i законных iнтарэсаў сваiх членаў у дзяржаўных, гаспадарчых i грамадскiх органах i арганізацыях;
• ажыццяўленне дабрачынных мерапрыемстваў, падтрымка сацыяльных i гуманiтарных праграм ЮНЕСКА.
2.3. Прадметам дзейнасцi РГА “БелАЮ” з'яўляецца сумесная дзейнасць дзяцей, моладзi i дарослых у галiне навукi, культуры, асветы, інфармацыі і камунікацый.
2.4. Метады дзейнасцi РГА “БелАЮ”:
• стварае на тэрыторыi Беларусi аргструктуры – клубы ЮНЕСКА ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, накiраваныя на рэалiзацыю статутнай дзейнасцi РГА “БелАЮ”;
• бесперашкодна атрымлiвае i распаўсюджвае iнфармацыю, якае мае дачыненне да дзейнасцi РГА “БелАЮ”, засноўвае ўласныя i карыстаецца ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнымi сродкамi масавай iнфармацыi, ажыццяўляе асветнiцкую i выдавецкую дзейнасць ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, накiраваную на вырашэнне статутных мэтаў i задач;
• ажыццяўляе вытворча-гаспадарчую дзейнасць у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, накiраваную на вырашэнне статутных мэтаў i задач;
• арганiзуе сiмпозiумы, семiнары, канферэнцыi i сустрэчы з рознымi арганiзацыямi i рухамi, якiя падтрымлiваюць i прапагандуюць iдэалы i прынцыпы ЮНЕСКА, арганiзуе i праводзiць культурныя акцыi ў падтрымку мiру памiж народамi i дзяржавамi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, накiраваныя на вырашэнне статутных мэтаў i задач;
• арганiзуе для сваіх членаў турыстычныя мерапрыемствы згодна з накірункамі статутнай дзейнасці;
• фiнансуе мэтавыя праграмы i навуковыя распрацоўкi па праблематыцы ЮНЕСКА;
• атрымлiвае i размяркоўвае гуманiтарную дапамогу i арганiзуе аздараўленне дзяцей у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой;
• арганiзуе ва ўстаноўленым парадку мiжнародныя дзiцячыя, маладзёжныя i дарослыя абмены.

3. ЧЛЕНЫ, IХ ПРАВЫ I АБАВЯЗКI

3.1. РГА “БелАЮ” прадугледжвае фiксаванае членства.
3.2. Членам РГА “БелАЮ” можа быць грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, якi дасягнуў узросту 16 гадоў, а таксама замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя падзяляюць iдэалы ЮНЕСКА, прапагандуюць iх у сваёй дзейнасцi, актыўна ўдзельнiчаюць у рэалiзацыi культурных, навуковых i адукацыйных праграм ЮНЕСКА, прызнаюць гэты Статут i плацяць членскiя ўзносы. Членамi РГА “БелАЮ” могуць быць асобы ва ўзросце да 16 гадоў, якiя павiнны мець пiсьмовую згоду сваiх законных прадстаўнiкоў. Колькаць членаў, не дасягнуўшых 31 года, складае не менш дзьвюх трэцяў ад агульнай колькасці членаў РГА “БелАЮ”.
3.3. Прыём у члены РГА “БелАЮ” ажыццяўляецца на агульным сходзе клуба ЮНЕСКА, а ў выпадку яго адсутнасцi — Праўленнем РГА “БелАЮ” на падставе заявы. Рашэнне прымаецца большасцю галасоў прысутных членаў органа, якi прымае ў члены.
3.4. Парадак i ўмовы платы ўступных узносаў, а таксама i членскiх узносаў для членаў РГА “БелАЮ” вырашае Праўленне.
3.5. Член РГА “БелАЮ” мае права:
• быць выбраным у выбарныя органы РГА “БелАЮ” (у склад Праўлення і Рэвізійнай камісію можа быць абрана асоба, якая дасягнула 18 гадоў);
• удзельнiчаць у мерапрыемствах, якiя праводзiць РГА “БелАЮ”;
• уносiць прапановы па ўдасканаленню дзейнасцi РГА “БелАЮ”;
• карыстацца iнфармацыяй па пытаннях адукацыi, навукi i культуры, якая маецца ў РГА “БелАЮ”;
• атрымлiваць iнфармацыю аб дзейнасцi РГА “БелАЮ”, СФАКЮ;
• уваходзiць у міжнародныя грамадскiя аб'яднаннi, што створаны на тэрыторыі замежных дзяржаў, мэты i задачы якiх не пярэчаць гэтаму Статуту;
• свабоднага выхаду з членаў РГА “БелАЮ” на падставе пададзенай Праўленню заявы (дата падачы заявы лічыцца датай выхада з арганізацыі).
3.6. Член РГА “БелАЮ” абавязаны:
• выконваць палажэннi гэтага Статута;
• прапагандаваць дзейнасць РГА “БелАЮ” сярод насельнiцтва Беларусi;
• рэгулярна плацiць членскiя ўзносы;
• клапацiцца аб аўтарытэце РГА “БелАЮ”.
3.7. Член РГА “БелАЮ” можа быць выключаны з яе членаў за дзеяннi, якiя пярэчаць гэтаму Статуту, а таксама ў выпадку адсутнасцi iнфармацыi ад яго на працягу аднаго года.
3.8. Рашэнне аб выключэннi прымаецца органам, якi ажыццяўляў прыём, адкрытым галасаваннем, большасцю галасоў прысутных.

4. СТРУКТУРА I ВЫБАРНЫЯ ОРГАНЫ

4.1. Асновай РГА “БелАЮ” з'яўляюцца аргструктуры – клубы ЮНЕСКА.
4.2. Рашэнне аб стварэннi і ліквідацыіклуба ЮНЕСКА прымаецца на пасяджэнні Праўлення. Рашэнне аб стварэннi  і ліквідацыіклуба ЮНЕСКА лiчыцца прынятым, калi за яго прагаласавала 2/3 прысутных членаў Праўлення.
4.3. Клубы ЮНЕСКА могуць быць створаны ў раёне або горадзе пры наяўнасцi пяцi i больш членаў РГА “БелАЮ”. Формы работы клубаў ЮНЕСКА вызначаюцца iх вышэйшым органам — агульным сходам.
4.4. У сваёй дзейнасцi клубы ЮНЕСКА кiруюцца гэтым Статутам. Кіраванне клубам адбываецца на аснове самакіравання пад кіраўніцтвам старшыні клуба, выбранага Агульным сходам клуба з ліку членаў клуба тэрмінам на 1 год, і пры неабходнасці паўналетнім куратарам клуба. Агульны сход клуба ЮНЕСКА адбываецца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў год. Ён правамоцны пры ўдзеле ў яго працы больш за палову членаў РГА “БелАЮ”, што стаяць на ўліку ў гэтай аргструктуры. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных.
4.5. Клубы ЮНЕСКА:
• прымаюць у члены клуба i выключаюць з яго;
• вядуць улiк членаў клуба;
• арганiзуюць растлумачальную работу сярод насельнiцтва аб дзейнасцi РГА “БелАЮ”;
• удзельнiчаюць ў праграмах i праектах РГА “БелАЮ”;
• рэалiзуюць уласныя праграмы i праекты;
• прымаюць членскiя i ўступныя ўзносы.
4.6. Пры наяўнасці не менш 3 клубаў ЮНЕСКА ў адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінцы (вобласць, раён, горад) клубы ЮНЕСКА могуць ствараць рыгіянальныя аддзяленні РГА “БелАЮ” (далей РА), якія аб'ядноўваюць ўсе клубы ЮНЕСКА, дзейнічаючыя у межах адпаведнай адміністратыўна-тэррытарыяльнай адзінкі.
4.7. Рашэнне аб стварэнні, ліквідацыі аддзялення і надзяленні яго правамі юрыдычнай асобы прымаецца Праўленнем РГА “БелАЮ”.
4.8. Вышэйшым органам РА з'яўляецца яго Канферэнцыя. Яна адбываецца не радзей аднаго разу ў год. Канферэнцыя РА вызначае асноўныя накірункі дзейнасці РА адпаведна накірункам статутнай дзейнасці РГА “БелАЮ”; выбірае старшыню Савета РА, колькасны і персанальны састаў Савета РА і Рэвізійнай камісіі РА тэрмінам на 1 год і заслухоўвае іх справаздачы; прымае рашэнне аб ініцыіраванні ліквідацыі РА. Дэлегаты на Канферэнцыю РА абіраюцца на Агульных сходах клубаў ЮНЕСКА, што ўваходзяць у склад РА, згодна з нормай прадстаўніцтва, якая ўстаноўлена Саветам РА.
У перыяд паміж Канферэнцыямі РА яго кіруючым органам з’яўляецца Савет РА, які узначальвае Старшыня Савета.
4.9. Савет РА:
- арганізуе выкананне рашэнняў вышэйшых органаў РА і РГА “БелАЮ”;
- устаноўлівае дату, парадак дня Канферэнцыі РА, норму прадстаўніцтва на ёй;
- зацвярджае гадавыя планы работы РА і справаздачы па іх;
- прымае новых членаў;
- робіць справаздачу перад Канферэнцыяй РА аб сваей рабоце;
- вырашае іншыя пытанні, якія яму дэлегіруе Праўленне РГА “БелАЮ”.
4.10. Рэгіянальнае аддзяленне мае свой рэвізійны орган – Рэвізійную камісію РА, колькасны склад якой і персанальны састаў вызначаецца выбарным шляхам на Канферэнцыі РА. Пасяджэнне Рэвізійнай камісіі РА адбываецца па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у год. Пасяджэнне Рэвізійнай камісіі РА правамоцнае пры ўдзеле ў ім больш за палову членаў дадзенага органа. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў.
4.11. Парадак дзейнасці і формы працы РА вызначаюцца Праўленнем РГА “БелАЮ”.
4.12. Вышэйшым органам РГА “БелАЮ” з'яўляецца Канферэнцыя, якая праводзiцца адзiн раз у тры гады.
Нечарговая Канферэнцыя склiкаецца па патрабаванню не менш 1/3 клубаў ЮНЕСКА, па iнiцыятыве Праўлення цi Рэвiзiйнай камiсii.
4.13. Канферэнцыя правамоцна прымаць рашэннi, калi ў яе рабоце прымаюць удзел не менш 2/3 абраных дэлегатаў.
Парадак дня, дата i месца правядзення Канферэнцыi, а таксама норма прадстаўніцтва і парадак выбрання дэлегатаў для ўдзелу ў яе рабоце вызначаюцца Праўленнем не менш як за трыццаць дзён да яе правядзення i паведамляюцца членам РГА “БелАЮ”.
4.14. Форму галасавання вызначаюць дэлегаты Канферэнцыi, за выключэннем выпадкаў, абумоўленых гэтым Статутам.
4.15. Канферэнцыя:
• вызначае асноўныя накiрункi дзейнасцi РГА “БелАЮ”;
• прымае Статут, уносiць у яго змяненнi i дапаўненнi;
• выбiрае старшыню Праўлення, намеснікаў старшыні Праўлення, састаў Праўлення i Рэвiзiйнай камiсii тэрмiнам на тры гады i заслухоўвае iх справаздачы;
• прымае рашэннi аб рэарганiзацыi цi спыненнi дзейнасцi РГА “БелАЮ”;
• вырашае iншыя пытаннi статутнай дзейнасці РГА “БелАЮ” па свайму меркаванню.
4.16. Праўленне з'яўляецца кiруючым органам РГА “БелАЮ”. Яно дзейнічае ў перыяд паміж Канферэнцыямі. Яго пасяджэннi праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго раза ў шэсць месяцаў. Рашэнне Праўлення правамоцнае пры наяўнасцi на паседжаннi больш паловы яго членаў.
4.17. У склад Праўлення ўваходзяць старшыня Праўлення, намеснікі старшыні Праўлення, а таксама асобы, абраныя ў склад Праўлення на Канферэнцыi (у тым ліку Ганаровыя члены Праўлення).
4.18. Праўленне:
• вызначае парадак рэалiзацыi рашэнняў Канферэнцыi;
• зацвярджае гадавыя планы работы i справаздачы па iх;
• прымае новых членаў;
• прымае рашэнне аб набыццi, распараджэннi i адчуджэннi маемасцi;
• прымае рашэннi аб стварэннi i лiквiдацыi клубаў ЮНЕСКА, рэгіянальных адзяленняў;
• выбiрае са свайго складу i заслухоўвае справаздачы Генеральнага сакратара;
• уносiць змяненнi i дапаўненнi ў Статут, выкліканыя пераменаю юрыдычнага адраса і зменамі ў заканадаўстве;
• стварае за кошт уласных сродкаў структурныя падраздзяленнi;
• зацвярджае штатны расклад і пасадныя аклады штатных работнікаў;
• стварае ў выпадку неабходнасцi, для вырашэння якiх-небудзь спецыфiчных статутных задач, рабочыя групы, камiсii;
• улiчваючы вынiкi дзейнасцi клубаў, аддзяленняў, можа надзяляць iх правамi юрыдычнай асобы;
• зацвярджае палажэнні аб парадку і формах працы аддзяленняў, якія павінны адпавядаць гэтаму Статуту;
• вызначае норму прадстаўнiцтва на Канферэнцыю, дату і час яе правядзення, парадак дня;
• прымае рашэнні  аб стварэнні згодна з заканадаўствам іншых юрыдычных асоб, зацврджае іх Статуты і кіраўнікоў;
• робiць справаздачу перад Канферэнцыяй аб сваёй рабоце;
• зацвярджае ўзоры пячаткi, штампаў, бланкаў i сiмволiкi;
• вызначае парадак уплаты i памер уступных і членскiх узносаў; 
• вырашае iншыя пытаннi, дэлегаваныя яму Канферэнцыяй у межах сваёй кампетэнцыi.
4.19. У склад Праўлення ўваходзяць таксама Ганаровыя члены Праўлення.
Ганаровыя члены Праўлення выбiраюцца на Канферэнцыi РГА “БелАЮ” з лiку найбольш паважаных асобаў, унёсшых вялiкi ўклад у станаўленне i развiццё РГА “БелАЮ”.
Ганаровыя члены Праўлення маюць права ўдзельнiчаць у пасяджэннях Праўлення, Канферэнцыях i мерапрыемствах РГА “БелАЮ”, выступаць i выносiць прапановы па развiццi i ўдасканальваннi яго дзейнасцi.
Ганаровыя члены Праўлення вызваляюцца ад уплаты членскiх узносаў i iншых грашовых выплат, звязаных з удзелам у праграмах РГА “БелАЮ”. Яны маюць права голаса на пасяджэннях Праўлення.
4.20. Сташыня РГА “БелАЮ” ўзначальвае работу Праўлення.
Ён валодае ўсiмi правамi i абавязкамi юрыдычнай асобы, у тым лiку ажыццяўляе прыём i звальненне штатных работнiкаў; прадстаўляе РГА “БелАЮ” ў органах дзяржаўнай улады i кiравання, у розных арганiзацыях i ўстановах; прымае рашэннi аб набыццi, распараджэннi i адчуджэннi маёмасцi з наступным зацвярджэннем гэтых рашэнняў на пасяджэннi Праўлення; мае права адкрываць i закрываць разлiковыя рахункi РГА “БелАЮ” ў банках.
4.21. Старшыня РГА “БелАЮ” вызначае кола абавязкаў намеснікаў Старшыні РГА “БелАЮ”.
4.22. Сакратарыят РГА “БелАЮ” з'яўляецца рабочым органам, прызначанным для забеспячэння выканання рашэнняў вышэйшага і кiруючага органаў РГА “БелАЮ”, а таксама дзеля вырашэння бягучых задач.
4.23. Сакратарыят складаецца з Генеральнага сакратара i штатных работнiкаў Сакратарыята.
4.24. Генеральны сакратар:
• забяспечвае адмiнiстратыўную, арганiзацыйную i тэхнiчную работу Праўлення i РГА “БелАЮ”;
• размярковае абавязкi памiж штатнымi работнiкамi, ажыццяўляе кантроль за iх дзейнасцю;
• вядзе ўлiк членаў РГА “БелАЮ” за кошт стварэння і штогадовага абнаўлення спіса членаў РГА “БелАЮ”;
• робiць справаздачы перад Праўленнем;
• па загаду Старшынi РГА “БелАЮ” замяшчае яго з абавязкамі, прадугледжанымі п. 4.20. Статута. 
4.25. Сакратарыят працуе пад непасрэдным кiраўнiцтвам Генеральнага сакратара.

5. РЭВIЗIЙНЫ ОРГАН.

5.1. Рэвiзiйным органам РГА “БелАЮ” з'яўляецца Рэвiзiйная камiсiя, якая выбiраецца на Канферэнцыi. Рэвiзiйную камiсiю ўзначальвае яе старшыня, якi выбiраецца з яе складу на арганiзацыйным паседжаннi.
5.2. Рэвiзiйная камiсiя праводзiць праверку дзейнасцi арганiзацыйных структур РГА “БелАЮ”, а таксама Праўлення РГА “БелАЮ” па пытаннях выканання палажэнняў гэтага Статута, фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi, вядзення справаводства, парадку разгляду пiсьмаў, скарг, заяў членаў РГА “БелАЮ”, іншых фізічных асобаў, а таксама юрыдычных асобаў.
5.3. Для ажыццяўлення праверкi Рэвiзiйнай камiсii даецца права патрабаваць прадстаўлення пасаднымі асобамі, штатнымі работнікамі, членамі РГА “БелАЮ” неабходных матэрыялаў i дакументаў.
5.4. Рэвiзiйная камiсiя стварае заключэнне па гадавых справаздачах i балансах. Без заключэння Рэвiзiйнай камiсii Канферэнцыя не мае права заслухоўваць i зацвярджаць справаздачы.
5.5. Рэвiзiйная камiсiя абавязана патрабаваць склiкання нечарговай Канферэнцыi РГА “БелАЮ” ў выпадку ўзнiкнення пагрозы яе iстотным iнтарэсам або выяўлення злоўжыванняў, дапушчаных пасаднымі асобамi, Праўленнем.
5.6. Члены Рэвiзiйнай камiсii маюць права ўдзельнiчаць у пасяджэннях Праўлення з дарадчым голасам.
Паседжанне Рэвiзiйнай камiсii праводзiцца адзiн раз у год. Яно правамоцна пры наяўнасці больш паловы членаў Рэвiзiйнай камiсii. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў членаў Рэвiзiйнай камiсii, якія прысутнічаюць на пасяджэнні.
5.7. Усе пасяджэнні калегіяльных органаў РГА “БелАЮ” афармляюцца пратаколамі, а рэвізіі – актамі.

6. МАЁМАСЦЬ I СРОДКI

6.1. РГА “БелАЮ” можа мець ва ўласнасцi любую маёмасць, неабходную для забеспячэння яе дзейнасцi, прадугледжанай гэтым Статутам, за выключэннем аб'ектаў, якiя згодна з заканадаўствам могуць знаходзiцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы.
6.2. Грашовыя сродкi фармiруюцца з:
• уступных i членскiх узносаў;
• добраахвотных ахвяраванняў;
• паступленняў ад правядзення лекцый, выстаў i iншых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзеля статутных мэтаў;
• адлічэнняў ад даходаў юрыдычных асобаў, якія створаны РГА “БелАЮ”;
• iншых не забароненых законам паступленняў.
6.3. Грашовыя сродкi i iншая маёмасць РГА “БелАЮ” не могуць пераразмяркоўвацца памiж членамi РГА “БелАЮ” i выкарыстоўваюцца толькi для выканання статутных мэтаў i задач. Дапускаецца выкарыстоўванне РГА “БелАЮ” сваiх сродкаў на дабрачынныя мэты.
6.4. РГА “БелАЮ” не адказвае па абавязках сваiх членаў. Члены РГА “БелАЮ” не адказваюць па абавязках РГА “БелАЮ”.
6.5. Маемасць, якой карыстаюцца аргструктуры РГА “БелАЮ”, належыць  РГА “БелАЮ”.
6.6. РГА “БелАЮ” вядзе  бухгалтарскi  улiк i  статыстычную справаздачу ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

7. ПАРАДАК АБСКАРДЖВАННЯ РАШЭННЯЎ ОРГАНАЎ АРГСТРУКТУР РГА “БЕЛАЮ” І РГА “БЕЛАЮ”

7.1. Рашэнні органаў аргструктур могуць быць абскарджаны Праўленню РГА “БелАЮ”. Пры нязгодзе з рашэннем Праўлення па скарзе гэтае рашэнне можа быць абскарджана на Канферэнцыі РГА “БелАЮ”.
7.2. Рашэнні Праўлення РГА “БелАЮ” і Рэвізійнай камісіі РГА “БелАЮ” могуць быць абскарджаны на Канферэнцыі РГА “БелАЮ”.

8. СПЫНЕННЕ ДЗЕЙНАСЦI

8.1. Рашэнне аб лiквiдацыi або рэарганiзацыi РГА “БелАЮ” прымаюць на Канферэнцыi РГА “БелАЮ”, калi за яго прагаласавала не менш 2/3 дэлегатаў, што прысутнічаюць на Канферэнцыі.
8.2. Рашэнне аб ліквідацыі РГА “БелАЮ” можа быць прынята Вярхоўным Судом Рэспублiкi Беларусь.
8.3. Сродкi i маёмасць РГА “БелАЮ”, якiя застаюцца пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў, выкарыстоўваюцца ліквідацыйнай камісіяй ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
8.4. Справаводства РГА “БелАЮ” вядзецца ва ўстаноўленым парадку ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Дакументацыя, вызначаная заканадаўствам, здаецца ў архіўныя ўстановы па месцы знаходжання юрыдычнага адраса.

 

 
 
© 2001-2006, РОО БелАЮ
Все права защищены. При использовании материалов сайта необходима ссылка на ресурс.
Мнения авторов публикаций не всегда могут совпадать с официальной позицией владельцев портала.
Вопросы Администратору сайта, просьба писать на адрес info@belau.info
Rambler's Top100
HotLog
Рейтинг@Mail.ru
RATING ALL.BY
Яндекс цитирования